Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 лютага па 5 сакавіка 2026 года

За перыяд з 20 лютага па 05 сакавіка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiды каранцінных аб'ектаў у 4 выпадках выяўлення:

бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 1 выпадак у яблыках свежых;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых;

амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у шроце соевым.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Бурая маніліёзная гніль – небяспечнае каранціннае захворванне пладовых культур, у асноўным костачкавых. Шкоднасць заключаецца ў значным зніжэнні ўраджаю, за кошт пашкоджвання кветак, лісця, пабегаў і пладоў. Страты ўраджаю складаюць ад 20 да 70% і могуць значна павялічвацца пры павышанай вільготнасці і ўмераных тэмпературах. Асноўныя сімптомы - бурае завяданне і засыханне кветак і пабегаў (што нагадвае апёк), а таксама загніванне пладоў з утварэннем шэрых падушачак (парадохій) на іх паверхні, якія хутка разрастаюцца, ахопліваючы ўвесь плод. Гнілыя плады могуць заставацца на дрэве, муміфіцыравацца. Бурая маніліёзная гніль распаўсюджваецца праз заражаны пасадачны матэрыял і свежыя плады. Таму важна, праводзіць пільны каранцінны фітасанітарны кантроль кожнай імпартнай партыі пасадачнага матэрыялу і свежай пладовай прадукцыі.






9.03.2026

Іншыя навіны

20.12.2025
Пасяджэнне Савета па рэгістрацыі сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў

18.12.2025
У Беларусі стартаваў праект «Кожная пятніца — роднае, сваё»

16.12.2025
Аб публічным абмеркаванні праекта рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі з 29 снежня 2025 года па 27 лютага 2026 года

15.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 снежня 2025 года

08.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 лістапада па 4 снежня 2025 года

01.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 лістапада 2025 года

01.12.2025
Зацверджаны новы нарматыўна-прававы акт, які рэгламентуе пытанні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў галіне насенняводства, каранціну і аховы раслін.

27.11.2025
Аб унясенні змянення ў Пералік падкаранціннай прадукцыі

26.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лістапада 2025 года

25.11.2025
Унесены змяненні ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства

11.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 кастрычніка па 6 лiстапада 2025 года

03.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 па 30 кастрычніка 2025 года

27.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 кастрычніка 2025 года

20.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 кастрычніка 2025 года

13.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 03 па 09 кастрычніка 2025 года

06.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 верасня па 2 кастрычніка 2025 года

22.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 19 верасня 2025 года

15.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 5 па 11 верасня 2025 года

08.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 жніўня па 4 верасня 2025 года

01.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 жніўня 2025 года


Навіны 21 - 40 из 188
Страницы:

Зварот да спісу