Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 сакавіка 2026 года
За перыяд з 13 па 19 сакавіка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на суніцах свежых і 1 выпадак на зеляніне свежай (салат Фрысэ);
– паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 2 выпадкi на зрэзаных кветках хрызантэм;
– амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у шроце соевым;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Паўдневаамерыканская таматная моль - небяспечны шкоднік, які пашкоджвае і знішчае таматы ў адкрытым і закрытым грунце. Акрамя таматаў, Т. absoluta пашкоджвае іншыя агароднінныя культуры сямейства Пасленавых (бульба, баклажан, перац і іншыя). Шкодзяць вусені, якія сілкуюцца тканінамі ліста, утвараючы на яго паверхні міны (плямы) няправільнай формы. Унутры гэтых мін могуць быць як самі вусені, так і прадукты іх жыццядзейнасці. У выніку ліст тамата становіцца падобным на паўпразрыстую марлю, пры гэтым захоўвае сваю форму. Пашкоджваюць вусені і плады таматаў, спрыяючы іх загніванню і істотна зніжаючы таварныя якасці. Крыніцай распаўсюджвання таматнай молі могуць быць пашкоджаныя плады з вусенямі молі; расада з яйкамі або вусенямі; пападанне матылькоў у летні перыяд з прыцяплічнай тэрыторыі (матылі добра самастойна лётаюць, падхопленыя ветрам пераносяцца на значныя адлегласці).
.jpg)
23.03.2026
Іншыя навіны
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!









