Аб змяненні пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2024 г. № 30
На падставе абзаца адзінаццатага артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2005 г. № 77-З "Аб каранціне і абароне раслін" Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2024 г. № 30 “Аб парадку правядзення выпрабавання сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі» наступныя змены:
1.1. з прэамбулы словы ", падпункта 5.1 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2011 г. № 867,» выключыць;
1.2. у Інструкцыі аб парадку правядзення выпрабаванняў сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі, зацверджанай гэтым пастановай:
абзац адзінаццаты пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«заяўнік – юрыдычная асоба, якая распрацоўвае і (або) вырабляе сродкі аховы раслін і ўгнаенні, або ўпаўнаважаныя ім асобы;»;
з дадатку 1 да гэтай Інструкцыі словы «; прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і месца жыхарства (месца знаходжання) індывідуальнага прадпрымальніка” і “; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) індывідуальнага прадпрымальніка, месца жыхарства, кантактны тэлефон» выключыць.
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
31.03.2026
Іншыя навіны
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін
27.12.2021
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
Увазе ўсих суб'ектаў насенняводства!









