Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 чэрвеня 2026 года

За перыяд з 05 па 11 чэрвеня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 10 выпадках выяўлення:

  • Заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм і 1 выпадак на шпінаце свежым;
  • Белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
  • Чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 1 выпадак у шроце соевым;
  • Вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых;
  • Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Заходні кветкавы трыпс – від трыпсаў з сямейства Thripidae, адзін з самых небяспечных шкоднікаў культурных раслін, а таксама пераносчык вірусных захворванняў. Каранцінны аб'ект. Абмежавана распаўсюджаны ў многіх краінах, куды быў занесены міжнародным гандлем. Поліфаг, пашкоджвае вялікую колькасць відаў раслін з 50 сямействаў (астравыя, бабовыя, лілейныя, паслёнавыя, ружовыя і інш.). Галоўнымі прыкметамі прысутнасці трыпсаў на раслінах з'яўляюцца некрозы ў выглядзе светлых плям або палос (штрыхаватасці) з выразнымі бакамі і экскрыментамі ў выглядзе навалаў цёмных, вельмі дробных плям (кропак). Шкоднік валодае высокай устойлівасцю да большасці пестыцыдаў, таму лепшым метадам барацьбы з ім з'яўляецца прафілактыка - важна не дапусціць траплення Frankliniella occidentalis у цяплічную гаспадарку. Завоз фітафага магчымы з абліственымі саджанцамі, гаршэчнымі культурамі, зрэзанымі раслінамі і расадай агароднінных і кветкавых культур. Таксама з ягадамі, свежай зелянінай, пладамі семечкавых, костачкавых культур.

Западный цветочный трипс

15.06.2026

Іншыя навіны

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 201 - 202 из 202
Страницы:

Зварот да спісу