Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 чэрвеня 2026 года
За перыяд з 05 па 11 чэрвеня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 10 выпадках выяўлення:
- Заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм і 1 выпадак на шпінаце свежым;
- Белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
- Чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 1 выпадак у шроце соевым;
- Вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых;
- Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Заходні кветкавы трыпс – від трыпсаў з сямейства Thripidae, адзін з самых небяспечных шкоднікаў культурных раслін, а таксама пераносчык вірусных захворванняў. Каранцінны аб'ект. Абмежавана распаўсюджаны ў многіх краінах, куды быў занесены міжнародным гандлем. Поліфаг, пашкоджвае вялікую колькасць відаў раслін з 50 сямействаў (астравыя, бабовыя, лілейныя, паслёнавыя, ружовыя і інш.). Галоўнымі прыкметамі прысутнасці трыпсаў на раслінах з'яўляюцца некрозы ў выглядзе светлых плям або палос (штрыхаватасці) з выразнымі бакамі і экскрыментамі ў выглядзе навалаў цёмных, вельмі дробных плям (кропак). Шкоднік валодае высокай устойлівасцю да большасці пестыцыдаў, таму лепшым метадам барацьбы з ім з'яўляецца прафілактыка - важна не дапусціць траплення Frankliniella occidentalis у цяплічную гаспадарку. Завоз фітафага магчымы з абліственымі саджанцамі, гаршэчнымі культурамі, зрэзанымі раслінамі і расадай агароднінных і кветкавых культур. Таксама з ягадамі, свежай зелянінай, пладамі семечкавых, костачкавых культур.
15.06.2026
Іншыя навіны
01.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 сакавіка 2024 года
25.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 сакавіка 2024 года
18.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 8 па 14 сакавіка 2024 года
11.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 1 па 7 сакавіка 2024 года
04.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 лютага 2024 года
26.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 лютага 2024 года
19.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 9 па 15 лютага 2024 года
12.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 8 лютага 2024 года
05.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 1 лютага 2024 года
29.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 студзеня 2024 года
22.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 студзеня 2024 года
15.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 снежня 2023 года па 11 студзеня 2024 года
03.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 снежня 2023 года
26.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 снежня 2023 года
18.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 14 снежня 2023 года
06.12.2023
XII пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў СНД
04.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 лiстапада 2023 года
11.11.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 кастрычнiка па 9 лiстапада 2023 года
31.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года









