Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 жніўня 2026 года

За перыяд з 21 па 27 жніўня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiды каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:

– усходняя пладажорка (Grapholita molesta (Busck) - 1 выпадак у нектарынах свежых;

бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 2 выпадка ў нектарынах і ў сліве свежых;

бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур (Acidovorax citrulli (Shaad et.al.) – 1 выпадак у гарбузах свежых;

амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у шроце соевым.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Усходняя пладажорка з'яўляецца адным з асабліва небяспечных каранцінных шкоднікаў саду, пашкоджваючы персік, абрыкос, чарэшню, сліву, грушу, яблыню, айву, міндаль, глог, кізільнік. Найбольшая шкода адзначана на персіках і нектарынах. Шкодзяць гусеніцы. У выніку іх харчавання назіраюцца завяданне верхавінных лісцяў на пашкоджаных пабегах, вылучэнні камедзі, наяўнасць свідравой мукі, характэрныя хады ў пладах. У асобныя гады Grapholita molesta можа пашкоджваць 12,2-18,4% пабегаў пладовых культур і 25,0-38,2% іх пладоў. Страты ўраджаю ад шкодніка дасягаюць 50 працэнтаў. Распаўсюджваецца шкоднік у стадыі гусеніцы з пладамі, саджанцамі і тронкамі, размяшчаючыся ў шчыльным кокане пад карой, галінкамі, у расколінах штамба. Матылёк здольны здзяйсняць невялікія міграцыйныя пералёты ў пошуках кармавых раслін (самкі на 30-50 м, самцы ў пошуках самак - 250-300 м).





31.08.2026

Іншыя навіны

22.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 19 верасня 2025 года

15.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 5 па 11 верасня 2025 года

08.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 жніўня па 4 верасня 2025 года

01.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 жніўня 2025 года

25.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 жнiўня 2025 года

18.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 жніўня 2025 года

11.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 7 жніўня 2025 г.

04.08.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 па 31 ліпеня 2025 года

28.07.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 ліпеня 2025 года

22.07.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 ліпеня 2025 года

14.07.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 чэрвеня па 10 ліпеня 2025 года

02.07.2025
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару суб'ектаў гаспадарання за першае паўгоддзе 2025 года

30.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 чэрвеня 2025 года

23.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 чэрвеня 2025 года

16.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 6 па 12 чэрвеня 2025 года

09.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 мая па 05 чэрвеня 2025 года

02.06.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 мая 2025 года

26.05.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 09 па 22 мая 2025 года

12.05.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 красавіка па 8 траўня 2025 года

26.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 красавіка 2025 года


Навіны 61 - 80 из 212
Страницы:

Зварот да спісу