![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 кастрычніка па 5 лістапада 2026 годаЗа перыяд з 30 кастрычніка па 05 лістапада 2026 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 4 выпадках выяўлення: – міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata (Wiedemann)) - 1 выпадак у клеменцінах свежых; – амброзія палыналістая (Ambrosia trifida L.) - 2 выпадкi ў насенні сланечніка харчовага; – гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні рапса харчовага. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Міжземнаморская пладовая муха - небяспечны каранцінны шкоднік, які пашкоджвае такія культуры, як цытрусавыя, персік, абрыкос, груша, чарэшня, вішня, сліва, яблыня, вінаград, айва, банан, авакада, хурма, інжыр, гранат, фінік і г.д. Асноўную шкоду наносяць лічынкі, якія сілкуючыся пладамі, выклікаюць іх заўчасны апад. Муха пры яйцакладцы пашкоджвае лупіну плоду, што выклікае развіццё цвілі і гніенне пладоў тым самым змяншаючы таварныя якасці прадукцыі.
Асноўны спосаб распаўсюджвання - заселеная шкоднікам раслінная прадукцыя, мухі могуць быць перавезены ў транспарце з грузамі, у грузавых і пасажырскіх салонах. ![]() 9.11.2026 Другие новости
06.12.2023
04.12.2023
11.11.2023
31.10.2023
16.10.2023
12.09.2023
28.07.2023
10.07.2023
01.06.2023
17.05.2023
17.02.2023
22.12.2022
02.12.2022
09.09.2022 | |