
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2019 года
Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» інфармуе, што ў перыяд з 22 па 28 лістапада 2019 года дзяржаўнымі інспектарамі па каранціну раслін у імпартных падкаранцінных грузах, якія ідуць у Рэспубліку Беларусь, выяўлена ў 6 выпадках 4 віды каранцінных аб'ектаў для дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза:
- Амброзія палынналiстная (Ambrosia artemisiifolia L.) – 3 выпадкі ў шроце сланечнікавым (176, 25 т) з Украіны;
- чарада валасістая (Bidens pilosa L–) - 1 выпадак у шроце соевым (70,22 т) з Украіны;
- амерыканская таматная моль (Tuta absoluta Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых (0,045 т) з Літвы (паходжанне - Нідэрланды);
- павітуха палявая (Cuscuta campestris Yuncker) – 1 выпадак у насенні люцэрны (5 т) з Расійскай Федэрацыі.
Таксама ў зрэзаных хрызантэмах (2860 шт.), якія ідуць транзітам са Славакіі (паходжанне - Нідэрланды) у Расійскую Федэрацыю, у 1 выпадку выяўлены заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
2 дек 2019
Іншыя навіны
22.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 красавіка 2024 года
15.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 красавіка 2024 года
10.04.2024
Славянскі базар у Віцебску 2024
08.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 сакавіка па 04 красавіка 2024 года
01.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 сакавіка 2024 года
25.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 сакавіка 2024 года
18.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 сакавіка 2024 года
11.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 07 сакавіка 2024 года