
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2019 года
Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» інфармуе, што ў перыяд з 22 па 28 лістапада 2019 года дзяржаўнымі інспектарамі па каранціну раслін у імпартных падкаранцінных грузах, якія ідуць у Рэспубліку Беларусь, выяўлена ў 6 выпадках 4 віды каранцінных аб'ектаў для дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза:
- Амброзія палынналiстная (Ambrosia artemisiifolia L.) – 3 выпадкі ў шроце сланечнікавым (176, 25 т) з Украіны;
- чарада валасістая (Bidens pilosa L–) - 1 выпадак у шроце соевым (70,22 т) з Украіны;
- амерыканская таматная моль (Tuta absoluta Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых (0,045 т) з Літвы (паходжанне - Нідэрланды);
- павітуха палявая (Cuscuta campestris Yuncker) – 1 выпадак у насенні люцэрны (5 т) з Расійскай Федэрацыі.
Таксама ў зрэзаных хрызантэмах (2860 шт.), якія ідуць транзітам са Славакіі (паходжанне - Нідэрланды) у Расійскую Федэрацыю, у 1 выпадку выяўлены заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
2 дек 2019
Іншыя навіны
28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023
10.07.2023
Увазе заяўнікаў!
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год