![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматахДзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» інфармуе, што ў апошні час пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) падкаранціннай прадукцыі, якая паступае ў Рэспубліку Беларусь, учасціліся выпадкі выяўлення ў таматах свежых небяспечнага каранціннага аб'екта - паўднёваамерыканскай таматная молі Tuta absoluta (Meyrick) . Заражаная падкаранцінная прадукцыя імпартавалася з Латвіі, Польшчы, Турцыі, Нідэрландаў, Паўночнай Македоніі ў перыяд з 25 кастрычніка па 5 снежня 2019 года і ў 3 выпадках была вернута да адпраўніка, а ў 3 выпадках знішчана на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Даведачна: Амерыканская таматная моль мае вельмі высокі патэнцыял небяспекі, пашкоджвае і знішчае таматы, як у адкрытым, так і ў закрытым грунце, і наносіць значны эканамічны ўрон. Асноўнай кармавой раслінай таматнай молі з'яўляюцца таматы, але гэты шкоднік можа таксама пашкоджваць бульбу, баклажаны, перац і пустазельныя расліны сямейства паслёнавых. Зніжае ўраджайнасць на 80-100 % і знішчае практычна ўвесь ураджай у кароткія тэрміны.
9.12.2019 Другие новости
10.07.2023
01.06.2023
17.05.2023
17.02.2023
22.12.2022
02.12.2022
09.09.2022
22.07.2022
06.07.2022
27.06.2022
06.06.2022
12.05.2022
03.02.2022
01.02.2022 |