Навіны

Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" паведамляе, што рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 8 жніўня 2019 года № 74 "Аб унясенні змяненняў у некаторыя рашэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі" зацверджаны змяненні ў адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб'ектаў на мытнай тэрыторыі і на мытнай мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза, і ў Адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Найбольш істотным змяненнем паводле гэтага рашэння з'яўляецца дапаўненне Адзінага пераліку каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза новым каранцінным аб'ектам - карлікавая галавешка пшаніцы (Tilletia controversa Kuhn), а таксама спецыяльных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў, што прад'яўляюцца да збожжа пшаніцы, месліна, трыцікале (коды ТН ЗЭД ЕАЭС 1001 19 000 0, 1001 99 000 0, 1008 60 000 0), патрабаваннем аб паходжанні з зон і (або) месцаў вытворчасці, свабодных ад названага шкоднага арганізма.

Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 8 жніўня 2019 года № 74 уступіць у сілу 12 верасня 2019 года. З яго тэкстам можна азнаёміцца на прававым партале Еўразійскага эканамічнага саюза (https://docs.eaeunion.org/docs/ru-ru/01422750/cncd_13082019_74).


2 сен 2019

Іншыя навіны

23.12.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 снежня 2024 года

16.12.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 12 снежня 2024 года

11.12.2024
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

09.12.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 лістапада па 05 снежня 2024 года

02.12.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2024 года

25.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 лістапада 2024 года

18.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 лістапада 2024 года

11.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 06 лістапада 2024 года

04.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 па 31 кастрычніка 2024 года

28.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 кастрычніка 2024 года


Навіны 11 - 20 из 159
Страницы:

Зварот да спісу