УВАГА !!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" (далей - Галоўная дзяржаўная інспекцыя) інфармуе ўсіх суб'ектаў насенняводства аб тым, што ўступае ў дзеянне пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2021 г. № 746 "Аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 102-З "Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін" (далей - пастанова).
Дадзенай пастановай зацверджаны:
1. Палажэнне аб парадку правядзення атэстацыі вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін;
2. Палажэнне аб парадку і ўмовах уключэння звестак у дзяржаўны рэестр вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін і выключэнні іх з гэтага рэестра;
3. Палажэнне аб парадках правядзення дзяржаўнага выпрабавання сартоў сельскагаспадарчых раслін, уключэння і выключэння іх з дзяржаўнага рэестра сартоў сельскагаспадарчых раслін;
4. Палажэнне аб парадку выдачы дазволаў на выкарыстанне або рэалізацыю насення сельскагаспадарчых раслін, якія належаць да сартоў, не ўключаных у дзяржаўны рэестр сартоў сельскагаспадарчых раслін;
5. Палажэнне аб парадку выдачы дазволаў на выкарыстанне або рэалізацыю насення сельскагаспадарчых раслін з паказчыкам пасяўных якасцей насення сельскагаспадарчых раслін (усходжасць) менш за ўстаноўленыя патрабаванні да 3 працэнтаў;
6. Палажэнне аб парадках правядзення апрабацыі, грунтавога кантролю і лабараторнага сартавога кантролю сельскагаспадарчых раслін, выдачы акта апрабацыі сельскагаспадарчых раслін;
7. Палажэнне аб парадку выдачы пасведчання аб якасці насення сельскагаспадарчых раслін.
Акрамя таго, гэтым палажэннем унесены змяненні і дапаўненні ў іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць адносіны ў галіне насенняводства.
Азнаёміцца з гэтай пастановай можна па афіцыйным сайце Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па наступнай спасылцы ⇓.
Дзяржаўная інспекцыя па насенняводству
27.12.2021
Іншыя навіны
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
02.12.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2019 года
27.11.2019
Бульба - хлебу падпора!
25.11.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 21 лістапада 2019 года
26.06.2019
УВАГА! НЕБЯСПЕЧНЫ КАРАНЦІННЫ ШКОДНІК - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!