Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
У перыяд з 16 мая па 3 чэрвеня 2022 года спецыялістамі дзяржаўнай установы "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» на базе інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт» праводзілася навучанне спецыялістаў дзяржаўных інспекцый па насенняводству па тэматыцы: «Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць адносіны ў галіне насенняводства».
Падрабязна былі разгледжаны пытанні, якія тычацца асаблівасцяў аналізу насення сельскагаспадарчых раслін, афармлення адпаведнай дакументацыі па выніках правядзення аналізу насення сельскагаспадарчых раслін, а таксама ажыццяўляемых адміністрацыйных працэдур і правадзiмых наглядных мерапрыемстваў.
Акрамя гэтага, у дадзены перыяд былі арганізаваны выязныя заняткі на палі ААТ "1-я Мінская птушкафабрыка" для адпрацоўкі методыкі вызначэння сартавых якасцяў насення сельскагаспадарчых раслін, у адпаведнасці з Метадам палявой апрабацыі сартавых пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін, зацверджаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі № 10 ад 30 студзеня 2020 г.
06.06.2022
Іншыя навіны
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу па выпуску хімічных сродкаў аховы раслін ЗАТ «Аўгуст-Бел»