Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціну і ахове раслін" звяртае ўвагу суб'ектаў насенняводства, якія займаюцца вытворчасцю насення сельскагаспадарчых раслін (у тым ліку рэпрадукцыйных) аб тым, што адной з умоў для ажыццяўлення рэалізацыі насення сельскагаспадарчых раслін у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў галіне насенняводства, з'яўляецца правядзенне апрабацыі пасеваў (пасадак) спецыялістамі дзяржаўных інспекцый па насенняводстве, каранціну і ахове раслін.
У выпадку адсутнасці акту апрабацыі насення сельскагаспадарчых раслін, выдадзенага спецыялістамі дзяржаўных інспекцый па насенняводству, каранціну і ахове раслін у адпаведнасці з патрабаваннямі часткі пятай артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін " рэалізацыя дадзеных насення сельскагаспадарчых раслін забараняецца.
Для правядзення апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін суб'ектам насенняводства неабходна звяртацца ў тэрытарыяльныя арганізацыі Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахов раслін.
Улічваючы даручэнні Кіраўніка дзяржавы аб пашырэнні пасяўных плошчаў азімага ячменю, азімага рапсу, грэчкі, льна-даўгунца і зернебабовых сельскагаспадарчых раслін асаблівую ўвагу суб'ектам насенняводства неабходна звярнуць на правядзенне апрабацыі дадзеных сельскагаспадарчых раслін.
27.06.2022
Іншыя навіны
14.01.2022
Дробная фасоўка
27.12.2021
УВАГА !!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
УВАЗЕ ЎСІХ СУБ'ЕКТАЎ НАСЕННЯВОДСТВА!
15.11.2021
Аб уступленні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь
08.11.2021
УВАГА !!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства