
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
Пры дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў аховы раслін і угнаенняў значным этапам з'яўляецца ацэнка іх біялагічнай і гаспадарчай эфектыўнасці. Пасля правядзення выпрабаванняў у палявых і вытворчых умовах распрацоўваюцца рэгламенты (рэкамендацыі) па ўнясенні сродкаў аховы раслін і угнаенняў, якія забяспечваюць іх эфектыўнае і бяспечнае для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя прымяненне.
У цяперашні час на права правядзення рэгістрацыйных выпрабаванняў сродкаў аховы раслін і угнаенняў Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атэставана 20 навукова-даследчых устаноў і ўстаноў адукацыі аграрнага профілю.
У сезоне 2022 года пастаянна дзеючая рабочая група па назіранні за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціну і ахове раслін» наведала 17 атэставаных устаноў. Праведзены назіранні за выпрабаваннем сродкаў аховы раслін і угнаенняў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі, на палявых культурах, пладова-ягадных дрэвах і хмызняках, агароднінных культурах адкрытага і закрытага грунту, кветкава-дэкаратыўных раслінах адкрытага і закрытага грунту, у гадавальніках іглічных раслін.
Пастаянна дзеючая рабочая група праводзіць назіранне за выкананнем методыкі закладкі палявога вопыту і метадычных указанняў па правядзенні рэгістрацыйных выпрабаванняў для кожнай групы сродкаў аховы раслін і угнаенняў. Таксама павышаная ўвага надаецца адсутнасці фитатаксiчнага дзеяння сродкаў аховы раслін і угнаенняў на расліны.
22 июл 2022
Іншыя навіны
15.04.2020
Інфармацыя аб сродках абароны раслін, дазволеных для прымянення рэшткаў (15.04.2020)
21.01.2020
Увазе ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
24.12.2019
Семінар-нарада па пытаннях льнаводства