Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023
Паводле звестак Белгідрамета аграметэаралагічныя ўмовы для фарміравання ўраджаю бульбы складаюцца спрыяльна.
У бліжэйшы час умовы надвор'я для росту клубняў бульбы істотна не зменяцца. Чаканыя дажджы на большасці плошчаў будуць падтрымліваць дастатковую вільгацезабяспечанасць, аднак на палях, якія не прайшлі фунгіцыдную апрацоўку, могуць справакаваць з'яўленне хвароб.
Найбольш распаўсюджанымі і небяспечнымі хваробамі бульбы з'яўляюцца фітафтароз і альтэрнарыёз. Хваробы паражаюць лісце, сцеблы і клубні. Фітафтароз выяўляецца ў выглядзе алеістай невыразных плям а альтэрнарыёз ў выглядзе дробных канцэнтрычных плям.
Пры ўстанаўленні паніжаных тэмператур паветра з наяўнасцю частых дажджоў магчыма праява прыкмет фітафторозу, у той час як, для развіцця альтэрнарыёзу неабходна павышаныя тэмпературы з наяўнасцю частых дажджоў.
Па апошніх дадзеных бульба знаходзіцца ў фазе цвіцення - рост клубня. На асобных пасадках ужо адзначаюцца праявы захворванняў.
Захаванне вільготных умоў надвор'я будзе садзейнічаць нарастанню развіцця хвароб. Правядзенне прафілактычных апрацовак супраць фітафторозу і пры першых прыкметах альтэрнарыёзу неабходна праводзіць адным з фунгіцыдаў, унесеных у «Дзяржаўны рэестр сродкаў абароны…».
28.07.2023
Іншыя навіны
14.01.2022
Дробная фасоўка
27.12.2021
УВАГА !!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
УВАЗЕ ЎСІХ СУБ'ЕКТАЎ НАСЕННЯВОДСТВА!
15.11.2021
Аб уступленні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь
08.11.2021
УВАГА !!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства