Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года
За перыяд з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:
– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) – 1 выпадак у апельсінах свежых (19,86 т);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у насенні харчовага рапсу (20,59 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (67,7 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадка ў таматах свежых (2,304 т) i ў перцы свежым (1,0 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Міжземнаморская пладовая муха - прадстаўнік мух-пестракрылак, каранцінны аб'ект, небяспечны шкоднік пладовых культур. Распаўсюджана на тэрыторыі многіх краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі, Акіяніі. Ceratitis capitata - шырокі паліфаг, аддае перавагу апельсінам, мандарынам, клеменцінам, абрыкосам, персікам, вішні, чарэшні, сліве, хурме, гранатам, інжыру, бананам і г.д. Шкодзяць лічынкі, сілкуючыся мякаццю пладоў, якія цалкам руйнуюцца і становяцца непрыдатнымі для ўжывання ў ежу, хоць вонкавыя прыкметы заражэння на пладах, як правіла, адсутнічаюць. Страты ўраджаю пры масавым развіцці шкодніка могуць складаць ад 80 да 100%. Распаўсюджваецца фітафаг у любой стадыі свайго развіцця (яйка, лічынка, пупарый або імага). Звычайна гэта адбываецца пры экспарце з месцаў пасялення шкодніка разам з заражанымі пладамі, саджанцамі, тарай або глебай. Найбольш эфектыўнымі мерамі барацьбы з распаўсюджваннем міжземнаморскай пладовай мухі з'яўляецца дбайны дагляд партый прадуктаў, знішчэнне або абеззаражанне заражаных пладоў.
05.02.2024
Іншыя навіны
06.05.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 красавіка па 02 мая 2024 года
29.04.2024
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь " Аб карантыне і ахове раслін»
29.04.2024
Паважаныя калегі!
29.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 красавіка 2024 года
22.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 красавіка 2024 года
15.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 красавіка 2024 года
10.04.2024
Славянскі базар у Віцебску 2024
08.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 сакавіка па 04 красавіка 2024 года
01.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 сакавіка 2024 года
25.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 сакавіка 2024 года