Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 лютага 2024 года
За перыяд з 23 па 29 лютага 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 11 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на суніцах свежых (2,045 т);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 6 выпадкаў у насенні сланечніка харчовага (180,0 т) і 1 выпадак у шроце соевым (75,05 т);
– вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых (20,285 т) і 1 выпадак у насенні перцу (0,0003 т);
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
04.03.2024
Іншыя навіны
01.06.2020
УВАГА!!! Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў
15.04.2020
Інфармацыя аб сродках абароны раслін, дазволеных для прымянення рэшткаў (15.04.2020)
21.01.2020
Увазе ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці