![](/bitrix/templates/.default/templates/ipr/images/x.gif)
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 07 сакавіка 2024 года
За перыяд з 01 па 07 сакавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на салаце латук свежым (0,585 т) і на хрызантэмах зрэзаных (4800 шт.);
– вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 8 выпадкаў у таматах свежых (74,5515 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых (1,4955 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Вірус мазаікі пепіно (PepMV) з'яўляецца адным з найбольш небяспечных захворванняў таматаў у свеце. Патаген заражае баклажан, перац, бульбу, пепіно і іншыя расліны сямейства Пасленавых. Найбольш тыповым сімптомам, які выклікаецца вірусам, з'яўляецца мармуровасць пладоў тамата. Інфіктаваныя плады маюць нераўнамерную афарбоўку, часта рэпаюцца і ўздуваюцца. Да іншых сімптомаў PepMV адносяцца востраканечнасць верхавін лісця, хлароз, жоўтая плямістасць лісця. Акрамя гэтага, вірус можа ўзмацняць сімптомы фізіялагічных парушэнняў, у тым ліку абескаляроўванне (нераўнамернае паспяванне) і парэпанне пладоў. PepMV не толькі прыводзіць да пагаршэння якасці, але таксама можа выклікаць значныя страты прадукцыі - да 4-30%. Крыніцай заражэння вірусам з'яўляюцца насенне, свежыя плады тамата, сок хворай расліны. Узбуджальнік лёгка перадаецца падчас догляду за раслінамі праз адзенне і рукі рабочых, інструменты, апыляльнікаў (чмялі), а праз карані раслін з дапамогай пажыўных раствораў.
11.03.2024
Іншыя навіны
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу па выпуску хімічных сродкаў аховы раслін ЗАТ «Аўгуст-Бел»