Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 красавіка 2024 года

За перыяд з  19 па 25 красавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках карЗа перыяд з 19 па 25 красавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 13 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на суніцах свежых (1,8 т);

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (80 шт.);

амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага (41,1 т), у насенні сорга (20,0 т) і ў бобах соевых (54,9 т);

чарада волосістая (Bidens рilosa L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым (108,08 т);

гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) – 1 выпадак у насенні льну (8,0 т);

вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых (3,564 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Гарчак паўзучы – злоснае, каранціннае, шматгадовае, корнеатожылкавае пустазелле. Распаўсюджан ў паўднёвых стэпах Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, у Казахстане, Манголіі, Іране, паўночных раёнах Малой Азіі. Звычайна гэтае пустазелле займае дамінантнае становішча, змяншаючы ўраджай усіх без выключэння сельскагаспадарчых культур. Асноўная прычына высокіх страт на засмечаных гарчаком палях – вострая барацьба з культурнымі раслінамі за вільгаць і пажыўныя рэчывы. Так, пры засмечанасці гарчаком 15 шт./м2 — страты ўраджаю дасягаюць 60%, а пры 80 шт./м2 — большасць культурных раслін поўнасцю гіне. Гэта сапраўдная пагроза для сельскагаспадарчых палёў, угоддзяў і садоў. Распаўсюджваецца гарчак паўзучы з засмечаным збожжам, саломай, сенам, шротам ці разам з транспартнымі сродкамі і абсталяваннем.

   



29.04.2024

Іншыя навіны

08.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 сакавіка па 04 красавіка 2024 года

01.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 сакавіка 2024 года

25.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 сакавіка 2024 года

19.03.2024
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару суб'ектаў гаспадарання ў 2023 годзе

18.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 сакавіка 2024 года

11.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 07 сакавіка 2024 года

05.03.2024
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

04.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 лютага 2024 года

26.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 лютага 2024 года

23.02.2024
Са Святам!


Навіны 21 - 30 из 126
Страницы:

Зварот да спісу