Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 03 па 09 мая 2024 года
За перыяд з 03 па 09 мая 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 11 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на салатах свежых (8,01 т);
– амерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick)) – 3 выпадкі ў таматах свежых (17,24 т);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у насенні сланечніка для перапрацоўкі (20,02 т);
– чарада волосістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у шроце соевым (54,66 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых (11,88 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 3 выпадкі ў таматах свежых (33,58 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
15.05.2024
Іншыя навіны
14.01.2022
Дробная фасоўка
27.12.2021
УВАГА !!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
УВАЗЕ ЎСІХ СУБ'ЕКТАЎ НАСЕННЯВОДСТВА!
15.11.2021
Аб уступленні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь
08.11.2021
УВАГА !!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства