Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 мая 2024 года

За перыяд з  10 па 16 мая 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 16 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 3 выпадкі на салаце свежым (1,8375 т) і капусце белакачаннай свежай (36,8 т);

амерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 2 выпадкі ў таматах свежых (22,5 т);

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 3 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм (340 шт.);

чарада волосістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у шроце соевым (54,1 т);

вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых (0,1215 т);

вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (6,4695 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Белая іржа хрызантэм - каранціннае грыбковае захворванне. Puccinia horiana пашкоджвае у асноўным лісце (асабліва маладыя тканіны), радзей сцеблы і кветкі. На іх з'яўляюцца невялікія светла-зялёныя плямы, якія з часам павялічваюцца і становяцца ярка-жоўтымі, а іх цэнтр набывае карычневы колер і ўціскаецца ўнутр. Моцна пашкоджаннае лісце заўчасна адмірае і часта закручваецца долу, а расліны выглядаюць як абпаленыя. Масавае пашкоджванне хрызантэм у цяпліцах можа выклікаць больш за 80% знішчэння ўраджаю. Узбуджальнік хваробы звычайна перадаецца з заражанымі чаранкамі і раслінамі хрызантэм, у тым ліку зрэзаныя кветкі. У прыродзе патаген пераносіцца ветрам (на адлегласць больш за 800 метраў), птушкамі, насякомымі, сельскагаспадарчымі прыладамі, кроплямі вады пры апырскванні хрызантэм. Лепшай прафілактыкай дадзенага захворвання з'яўляецца выкарыстанне здаровага пасадачнага матэрыялу хрызантэм.



20.05.2024

Іншыя навіны

27.11.2019
Бульба - хлебу падпора!

26.11.2019
Аб уступленні ў сілу змянення ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку патаннення насення сельскагаспадарчых раслін"

25.11.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 21 лістапада 2019 года

15.11.2019
Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць абыходжанне са сродкамі аховы раслін

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
УВАГА! НЕБЯСПЕЧНЫ КАРАНЦІННЫ ШКОДНІК - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 131 - 136 из 136
Страницы:

Зварот да спісу