Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 мая па 6 чэрвеня 2024 года
За перыяд з 31 мая па 06 чэрвеня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 15 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на капусце белакачаннай свежай (16,3 т);
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (160 шт.);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага (42,92 т);
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні рапсу харчовага (20,0 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых (5,42 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 6 выпадкаў у таматах свежых (18,1 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Заходні кветкавы трыпс - небяспечны, каранцінны фітафаг, які хутка пашырае свой арэалам. Кола кармавых раслін уключае больш за 250 відаў. З агароднінных і зеляных культур найбольш пашкоджваюцца агурок, качаны салат, балгарскі перац, лук, многія дэкаратыўныя і кветкавыя культуры (хрызантэмы, ружы і эустомы). Фітафаг вядзе схаваны лад жыцця, засяляючы кветкавыя почкі, бутоны, кветкі. Шкодзіць імага і лічынкі, высмоктваючы клеткавы сок з расліннай тканіны. Першапачаткова гэта выклікае з'яўленне жоўтых некратычных плям, своеасаблівай штрыхаватасці; паступова гэтыя рыскі і плямы зліваюцца. Пашкоджаная раслінная тканіна адмірае, лісце марнее і ападае. Пры масавым засяленні трыпсам на раслінах часта адзначаецца скрыўленне сцеблаў і дэфармацыя кветак. Акрамя таго, шкоднік здольны пераносіць вірусы (тосповірус бронзавасці тамата і некратычнай плямістасці бальзаміна). Распаўсюджваецца фітафаг са зрэзанымі кветкамі, гароднінай, зелянымі культурамі і пасадачным матэрыялам.
10.06.2024
Іншыя навіны
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
УВАГА !!! Новы нарматыўны прававы акт у нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін