
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 чэрвеня 2024 года
За перыяд з 07 па 13 чэрвеня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ў імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 16 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на капусце белакачаннай свежай (16,3 т);
– паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых (2,0 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (242,93 т);
– вірус мазаікі пэпіна (Pepino mosaic virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых (5,5 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 8 выпадкаў у таматах свежых (21,7 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
17.06.2024
Іншыя навіны
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!