Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 чэрвеня 2024 года

За перыяд з 21 па 27 чэрвеня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на пятрушке свежай (0,063 т);

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (80 шт.);

чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 4 выпадкі у соевым шроце (270,24 т);

вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (62,692 т);

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкі у таматах свежых (20,5 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (ToBRFV) - вірус, які прадстаўляе пагрозу ўраджаю таматаў і перцаў, страты гэтай гародніны пры яго масавым развіцці могуць дасягаць 80%. Асноўнымі прыкметамі ToBRFV з'яўляюцца: мазаічны малюнак, які з`яўляецца на самым маладым лісці верхавіны і пабегах, у некаторых выпадках можна ўбачыць звужанае лісце; на сцеблях з`яўляюцца некратычныя палосы; на пладах - кропкі і жоўтыя плямы, якія з часам могуць стаць карычневымі. Часам назіраецца дэфармацыя раслін. Вірус ToBRFV можа патрапіць у цяпліцы з насеннем (ён выяўляецца ў абалонцы насення і на іх паверхні) і далей лёгка перадавацца праз заражаныя прылады, рукі, адзенне, глебу і непасрэдна ад расліны да расліны, а таксама апыляльнікамі (пчолы, чмялі) і шкоднікамі (трыпсы, белакрылкі). Таму суб'ектам гаспадарання, рэкамендуецца набываць насенне і пасадачны матэрыял, прааналізаваны на адсутнасць віруса, і прымаць меры па выкананні комплексу фітасанітарных мерапрыемстваў па недапушчэнні яго пранікнення і распаўсюджвання.



01.07.2024

Іншыя навіны

05.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года

29.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 студзеня 2024 года

22.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 студзеня 2024 года

15.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 снежня 2023 года па 11 студзеня 2024 года

03.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 снежня 2023 года

26.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 снежня 2023 года

18.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 14 снежня 2023 года

18.12.2023
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

06.12.2023
XII пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў СНД

04.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 лiстапада 2023 года


Навіны 31 - 40 из 124
Страницы:

Зварот да спісу