Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 ліпеня 2024 года

За перыяд з 05 па 11 ліпеня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 6 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на салаце свежай (1,0 т);

чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 3 выпадкі ў соевым шроце (185,12 т);

бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter)) - 2 выпадкі ў персіках свежых (29,204 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Бурая маніліёзная гніль - небяспечнае каранціннае захворванне, якое можа амаль цалкам знішчыць ураджай ружакветкавых пладовых дрэў, у першую чаргу костачкавых культур - персіка, нектарыны, слівы, чарэшні, абрыкоса, міндаля і інш.                 M. fructicola паражае ўсе надземныя органы расліны: почкі, маладыя пабегі, галіны, плады, выклікае гніенне саспелых пладоў, як на дрэве, так і пасля збору ўраджаю. Пры спрыяльных умовах, а менавіта - павышанай вільготнасці і ўмераных тэмпературах паветра, споры грыба вельмі хутка распаўсюджваюцца. Адзін хворы плод можа заразіць усе дрэвы ў навакольных садах. Страты пасля збору ўраджаю больш сур'ёзныя, чым да збору, і звычайна адбываюцца пры захоўванні і транспарціроўцы. Пры спрыяльных для развіцця хваробы ўмовах страты пасля збору ўраджаю дасягалі ў некаторых выпадках 80-90%. Найбольш верагодным спосабам распаўсюджвання з'яўляецца пасадачны матэрыял успрымальнага гатунку, а таксама свежыя плады падчас транспарціроўкі і рэалізацыі.


15 июл 2024

Іншыя навіны

29.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 ліпеня 2024 года

25.07.2024
Аб пераліке юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць аптовы гандаль сродкамі аховы раслін

22.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 ліпеня 2024 года

08.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 чэрвеня па 04 ліпеня 2024 года

01.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 чэрвеня 2024 года

26.06.2024
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2021 г. № 746

24.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 чэрвеня 2024 года

17.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 чэрвеня 2024 года

10.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 мая па 6 чэрвеня 2024 года


Навіны 31 - 40 из 159
Страницы:

Зварот да спісу