Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 жніўня 2024 года

     За перыяд з 23 па 29 жніўня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 15 выпадках выяўлення:

– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 3 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм (555 шт.);

– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 9 выпадкаў у шроце соевым (571,78 т);

– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) – 1 выпадак у насенні рапсу харчовага (25,0 т), 1 выпадак у насенні каляндра харчовага (22 т) і 1 выпадак у насенні лёну харчовага (30 т).

     Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

     Даведка: Белая іржа хрызантэм небяспечнае каранціннае захворванне ў краінах, якія займаюцца прамысловай гадоўляй гэтай кветкавай культуры. Грыб валодае высокім патэнцыялам адаптацыі і прыжывальнасці ў новых умовах, што садзейнічае яго хуткаму распаўсюджванню. Хварэе, у асноўным, лісце (асабліва маладыя тканіны), радзей сцеблі і кветкі. На лісцях з`яўляюцца першапачаткова невялікія светла-зялёныя ці бледна-жоўтыя плямы, якія ўтвараюцца як на верхнім, так і на ніжнім баку. З часам плямы павялічваюцца і становяцца ярка-жоўтымі, а іх цэнтр набывае карычневы колер і ўціскаецца ўнутр. Хворыя лісце, як правіла, заўчасна адміраюць, і расліны выглядаюць, як абпаленыя. Споры лёгка пераносяцца ветрам і ва ўмовах высокай вільготнасці лёгка прарастаюць на здаровым лісці і заражаюць кветку. Масавае паражэнне раслін у цяпліцах можа выклікаць знішчэнне да 80% ураджая. У выпадку акліматызацыі ўзбуджальніка выкараненне хваробы надзвычай дарагое і працаёмкае, т.я. інтэнсіфікацыя вытворчасці хрызантэм у цяпліцах забяспечвае ідэальныя ўмовы для развіцця хваробы. Лепшай прафілактыкай дадзенага захворвання з'яўляецца выкарыстанне здаровага пасадкавага матэрыялу хрызантэм.




02.09.2024

Іншыя навіны

06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства

12.05.2022
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства

11.03.2022
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

03.02.2022
УВАГА !!! Новы нарматыўны прававы акт у нагляднай дзейнасці

01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін

27.01.2022
Да ўвагі суб'ектаў, якія ажыццяўляюць правядзенне тэндэраў, аўкцыёнаў, электронных таргоў па закупцы сродкаў аховы раслін!

14.01.2022
Дробная фасоўка

27.12.2021
УВАГА !!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства

17.12.2021
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь


Навіны 91 - 100 из 148
Страницы:

Зварот да спісу