Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 жніўня па 5 верасня 2024 года
За перыяд з 30 жніўня па 5 верасня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 2 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (80 шт.);
– зебра чып (Candidatus Liberibacter solanacearum) – 1 выпадак у насенні морквы (0,003 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Зебра чып - каранцінны аб'ект для Рэспублікі Беларусь і краін ЕАЭС. Узбуджальнік хваробы паражае культуры сем. Паслёнавыя (бульба, тамат, баклажан, перац), сем. Парасонавыя (морква), сем. Агрэставыя (агрэст). Асноўным сімптомам лічаць завяданне хворай расліны з наступным развіццём хлороза і скручваннем лісця, што ў далейшым можа прывесці да гібелі расліны. На клубнях бульбы з'яўляюцца характэрныя прамяні, якія ідуць ад асяродку і некратычныя плямы на мякаці. Хворая тканіна пры абсмажванні становіцца цёмна-карычневай, паласатай, падобнай на расфарбоўку "зебры". Да абсмажвання сімптомы на клубні могуць быць не бачныя. Страты ўраджаю складаюць ад 30 да 80 працэнтаў. Узбуджальнік хваробы распаўсюджваецца заражаным насеннем, пры абразанні раслін ад інфікаваных да здаровых і з дапамогай насякомых-пераносчыкаў (лістаблошкі).
09.09.2024
Іншыя навіны
12.08.2021
УВАГА!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
УВАГА!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага! Пчолы!
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.
29.06.2021
УВАГА! Заключная апрацоўка азімага рапсу
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
07.05.2021
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў