Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 кастрычніка 2024 года

За перыяд з 11 па 17 кастрычніка 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм і 2 выпадка на свежым салаце;

амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў соі харчовай ;

гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні льна харчовага;

чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 6 выпадкаў у шроце соевым.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – небяспечнае каранціннае пустазелле, якое можа быць завезена ў Рэспубліку Беларусь са збожжам кукурузы, соі, соевым шротам і іншымі культурамі з краін, дзе яна шырока распаўсюджана (Амерыка, Афрыка, Азія, Аўстралія). B. pilosa з'яўляецца агрэсіўным відам, чаму спрыяе хуткі рост і вялікі габітус расліны. Яна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, расце ў садах, на пашах, а таксама на ўгоддзях не сельскагаспадарчага прызначэння з парушаным прыродным пакровам (пустыры, абочыны дарог), выдатна сябе адчувае на розных відах глеб. Шкоднасць чарады валасістай для сельскагаспадарчай вытворчасці абумоўлена паніжэннем ураджайнасці культур і засмечаннем ўраджая. Экстракты з раслін чарады валасістай запавольваюць прарастанне насення іншых раслін.




21.10.2024

Іншыя навіны

03.02.2021
Увага! АБIГА-ПIK.

13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС

24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе

27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы

29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.

27.07.2020
Фітасанітарная сітуацыя ў пасевах сельскагаспадарчых культур у рэспубліцы па стане на 27.07.2020

24.07.2020
Аб пасяджэнні рабочай групы

19.06.2020
Аб фітасанітарнай сітуацыі ў пасевах сельскагаспадарчых культур па стане на 17.06.2020

01.06.2020
УВАГА!!! Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў

29.05.2020
Увага! Уступае ў сілу пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 15.05.2020 № 24


Навіны 111 - 120 из 140
Страницы:

Зварот да спісу