
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 па 31 кастрычніка 2024 года
За перыяд з 25 па 31 кастрычніка 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 9 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 16 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 3 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм і 2 выпадкі на салаце свежым;
– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 1 выпадак у гранатах свежых;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у насенні сланечніка харчовага;
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 2 выпадкі ў насенні рапсу харчовага;
– павілікі (Cuscuta spp.) - 1 выпадак на таматах свежых;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 1 выпадак у шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых;
– вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Павілікі - шырока вядомая паразітычная расліна сямейства В'юнкавыя, усе віды якой аднесены да катэгорыі каранціннага пустазелля. Гэта аднагадовы насенны незялёны сцяблевы паразіт без уласнай каранёвай сістэмы, з ніткападобнымі жаўтлявымі сцебламі, якія абвіваюць расліну-гаспадара і прысмоктваюцца да іх з дапамогай гаўсторый. Раслінамі -гаспадарамі могуць быць кармавая і пустазельная трава, агароднінна і бахчавыя культуры, бульба, лён, розныя драўняныя і хмызняковыя расліны. Павіліка парушае абмен рэчываў раслін-гаспадароў, моцна аслабляе іх, затрымліваючы іх рост і развіццё, а нярэдка выклікаючы гібель. Асабліва вялікі ўрон пустазелле наносіць насенняводству шматгадовай травы. Акрамя выдаткаў на ачыстку насеннага матэрыялу ад насення павілікі, у працэсе губляецца 50-60% каштоўнага насення травы. Распаўсюджванне павілікі адбываецца з дапамогай насення і пладоў, якія могуць пераносіцца: воднымі струменямі (з адталымі водамі вясной, па раўчуках, ярам, рэкам); ветрам; з зямлёй, у якой знаходзіцца вялікі запас насення; з расліннай прадукцыяй, прызначанай для перапрацоўкі; з насенным і харчовым матэрыялам; з расадай і іншай падкаранціннай прадукцыяй; з сельскагаспадарчай тэхнікай.
4.11.2024
Іншыя навіны
22.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 студзеня 2024 года
15.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 снежня 2023 года па 11 студзеня 2024 года
03.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 снежня 2023 года
26.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 снежня 2023 года
18.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 14 снежня 2023 года
06.12.2023
XII пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў СНД
04.12.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 лiстапада 2023 года
11.11.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 27 кастрычнiка па 9 лiстапада 2023 года
31.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 26 кастрычнiка 2023 года
16.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года
12.09.2023
Дэсiкацiя кукурузы
28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023
10.07.2023
Увазе заяўнікаў! Аб выкарыстанні беспілотных лятальных апаратаў
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год