Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 6 па 12 снежня 2024 года

За перыяд з 6 па 12 снежня 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 11 выпадках выяўлення:

 заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 2 выпадкі на салаце ліставым свежым;

– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;

– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 1 выпадак у насенні рапсу харчовага;

– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 4 выпадкі ў шроце соевым;

– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых;

– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.


16.12.2024

Іншыя навіны

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 141 - 142 из 142
Страницы:

Зварот да спісу