Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 3 па 16 студзеня 2025 года

     За перыяд з 3 па 16 студзеня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 11 выпадках выяўлення:

     – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;

     белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) –  1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;

     – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 1 выпадак у шроце соевым;     

     чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 7 выпадкаў у шроце соевым;

     – павіліка (Cuscuta spp.) – 1 выпадак у насенні канюшыны для тэхнічных мэт.

     Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

     Даведачна: Заходні кветкавы трыпс - небяспечны каранцінны шкоднік. Шырокі поліфаг, пашкоджвае каля 300 відаў раслін уключаючы фруктовыя, агароднінныя, а таксама дэкаратыўныя і кветкавыя культуры. У закрытым грунце пашкоджвае ўсе цяплічныя агароднінныя і дэкаратыўныя расліны. Шкодзяць лічынкі і імага, высмоктваючы клеткавы сок з расліннай тканіны. Спачатку з'яўляюцца жоўтыя некратычныя плямы, і рыскі, якія зліваюцца пры моцным пашкоджанні. Пашкоджаная тканіна адмірае, утвараюцца адтуліны; лісце марнее і ападае. Масавае засяленне суправаджаецца скрыўленнем кветак, скручаннасцю завязваючых пладоў, усыханнем бутонаў. Фітафаг спрыяе распаўсюджванню шэрагу бактэрыяльных і вірусных захворванняў. Пашырэнне арэала заходняга кветкавага трыпса (яйкі, лічынкі, імаго) адбываецца з пасадачным матэрыялам, зрэзкай, ліставымі агародніннымі, гаршковымі раслінамі, зелянінай, плодаагародніннай прадукцыяй. Пронімфы і німфы могуць знаходзіцца ў глебе, тары, упакоўцы. Iмага здольна да натуральнага рассялення, перанясенню паветранымі патокамі.

  


20.01.2025

Іншыя навіны

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
УВАГА! НЕБЯСПЕЧНЫ КАРАНЦІННЫ ШКОДНІК - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 151 - 152 из 152
Страницы:

Зварот да спісу