Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 студзеня 2025 года

За перыяд з 17 па 23 студзеня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:

– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 1 выпадак у шроце соевым;

чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 3 выпадкі ў шроце соевым;

– павіліка (Cuscuta spp.) – 1 выпадак у насенні люцэрны.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Павілікі - шырока вядомая паразітычная расліна сямейства В'юнкавыя, усе віды якой аднесены да катэгорыі каранціннага пустазелля. Гэта аднагадовы насенны незялёны сцяблевы паразіт без уласнай каранёвай сістэмы, з ніткападобнымі жаўтлявымі сцебламі, якія абвіваюць расліну-гаспадара і прысмоктваюцца да іх з дапамогай гаўсторый. Раслінамі-гаспадарамі могуць быць кармавая і пустазельная трава, агароднінна і бахчавыя культуры, бульба, лён, розныя драўняныя і хмызняковыя расліны. Павіліка парушае абмен рэчываў раслін-гаспадароў, моцна аслабляе іх, затрымліваючы іх рост і развіццё, а нярэдка выклікае гібель. Асабліва вялікі ўрон пустазелле наносіць насенняводству шматгадовай травы. Акрамя страт на ачыстку насеннага матэрыялу ад   насення павілікі, у працэсе губляецца 50-60% каштоўнага насення травы. Распаўсюджванне павілікі адбываецца з дапамогай насення і пладоў, якія могуць пераносіцца: воднымі патокамі (з талымі водамі вясной, па раўчуках, ярам, рэкам); ветрам; з зямлёй, у якой знаходзіцца вялікі запас насення; з расліннай прадукцыяй, прызначанай для перапрацоўкі; з насенным і харчовым матэрыялам; з расадай і іншай падкаранціннай прадукцыяй; з сельскагаспадарчай тэхнікай.

 


27.01.2025

Іншыя навіны

12.06.2023
Інфармацыя аб правядзенні семінара на тэму "Сродкі аховы раслін - галоўны інструмент у барацьбе са шкоднымі арганізмамі"

01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін

17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін

05.05.2023
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

03.03.2023
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год

16.02.2023
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару па рэспубліцы ў 2022 годзе

30.01.2023
Аб змяненні пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2015 г. № 37

22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу па выпуску хімічных сродкаў аховы раслін ЗАТ «Аўгуст-Бел»

07.12.2022
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь


Навіны 81 - 90 из 156
Страницы:

Зварот да спісу