
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 27 сакавіка 2025 года
За перыяд з 14 па 27 сакавіка 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 2 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Паўдневаамерыканская таматная моль - небяспечны шкоднік, які пашкоджвае і знішчае таматы ў адкрытым і закрытым грунце. Акрамя таматаў, Т. absoluta пашкоджвае іншыя агароднінныя культуры сямейства Пасленавых (бульба, баклажан, перац і іншыя). Шкодзяць вусені, якія сілкуюцца тканінамі ліста, утвараючы на яго паверхні міны (плямы) няправільнай формы. Унутры гэтых мін могуць быць як самі вусені, так і прадукты іх жыццядзейнасці. У выніку ліст тамата становіцца падобным на паўпразрыстую марлю, пры гэтым захоўвае сваю форму. Пашкоджваюць вусені і плады таматаў, спрыяючы іх загніванню і істотна зніжаючы таварныя якасці. Крыніцай распаўсюджвання таматнай молі могуць быць пашкоджаныя плады з вусенямі молі; расада з яйкамі або вусенямі; пападанне матылькоў у летні перыяд з прыцяплічнай тэрыторыі (матылі добра самастойна лётаюць, падхопленыя ветрам пераносяцца на значныя адлегласці).
31.03.2025
Іншыя навіны
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін
27.12.2021
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
Увазе ўсих суб'ектаў насенняводства!
08.11.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
Увага!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства