Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 мая па 05 чэрвеня 2025 года

За перыяд з 30 мая па 05 чэрвеня 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 7 выпадках выяўлення:

– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1выпадак на салаце айсберг і 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;

белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;

чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 3 выпадкі ў шроце соевым;

вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Вірус мазаікі пепіно (PepMV) з'яўляецца адным з найбольш небяспечных захворванняў таматаў у свеце. Патаген заражае баклажан, перац, бульбу, пепіно і іншыя расліны сямейства Пасленавых. Найбольш тыповым сімптомам, які выклікаецца вірусам, з'яўляецца мармуровасць пладоў тамата. Інфіктаваныя плады маюць нераўнамерную афарбоўку, часта рэпаюцца і ўздуваюцца. Да іншых сімптомаў PepMV адносяцца востраканечнасць верхавін лісця, хлароз, жоўтая плямістасць лісця. Акрамя гэтага, вірус можа ўзмацняць сімптомы фізіялагічных парушэнняў, у тым ліку абескаляроўванне (нераўнамернае паспяванне) і парэпанне пладоў. PepMV не толькі прыводзіць да пагаршэння якасці, але таксама можа выклікаць значныя страты прадукцыі - да 4-30%. Крыніцай заражэння вірусам з'яўляюцца насенне, свежыя плады тамата, сок хворай расліны. Узбуджальнік лёгка перадаецца падчас догляду за раслінамі праз адзенне і рукі рабочых, інструменты, апыляльнікаў (чмялі), а праз карані раслін з дапамогай пажыўных раствораў.



9.06.2025

Іншыя навіны

04.08.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства

28.07.2021
Увага!!! Пчолы!

19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.

29.06.2021
Увага! Заключная апрацоўка азімага рапсу

29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб

18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме

17.05.2021
Электронная версія «Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»

18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін

13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС

24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе

27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы

29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.

15.04.2020
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачным) характару

10.04.2020
Аб афіцыйных формах этыкетак, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі па сертыфікацыі насення Еўрапейскага Саюза пры рэалізацыі насення

02.03.2020
Аб удзеле ў рабочай сустрэчы па абмеркаванні пытанняў аб адзіных патрабаванняў у сферы вытворчасці і звароты насення

24.02.2020
Аб адзіных метадах вызначэння сартавых якасцяў насення сельскагаспадарчых раслін у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза

13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года

17.12.2019
Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах

27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!


Навіны 121 - 140 из 144
Страницы:

Зварот да спісу