
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 верасня па 2 кастрычніка 2025 года
За перыяд з 19 верасня па 02 кастрычніка 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 11 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на салаце айсберг свежым;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 9 выпадкаў у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) — каранціннае захворванне, шырока распаўсюджанае на розных відах і гатунках хрызантэм у гадавальніках і цяпліцах у многіх краінах свету. Паражаюцца, у асноўным, лісце, радзей сцеблы і кветкі. На лісцях (верхняй і ніжняй баках) з`яўляюцца невялікія светла-зялёныя або бледна-жоўтыя плямы. З часам плямы павялічваюцца і становяцца ярка-жоўтымі, а іх цэнтр набывае карычневы колер і ўціскаецца ўнутр. Паражоныя ўчасткі могуць павялічвацца ў памерах да двух сантыметраў у дыяметры і становяцца светла-карычневымі. Паражонае лісце, заўчасна адмірае, расліны выглядаюць як абпаленыя. Хворыя лісты часта закручваюцца дадолу. На кветках хвароба выяўляецца ў выглядзе некратычнай крапчатасці з выпадковымі пустуламі. Узбуджальнік хваробы перадаецца з заражанымі чаранкамі і раслінамі хрызантэм, у тым ліку з зрэзанымі кветкамі. Белая іржа хрызантэм лічыцца шкодным захворваннем у краінах, якія займаюцца прамысловай гадоўляй культуры. Масавае паражэнне раслін можа прывесці да знішчэння да 80% ураджаю кветак. Нават слабая ступень паражэння хрызантэм дадзеным захворваннем робіць культуру неканкурэнтаздольнай на рынку.
.jpg)
6.10.2025
Іншыя навіны
26.05.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 09 па 22 мая 2025 года
12.05.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 красавіка па 8 траўня 2025 года
26.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 красавіка 2025 года
21.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 красавіка 2025 года
14.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 красавіка 2025 года
07.04.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 сакавіка па 03 красавіка 2025 года
07.04.2025
Аб уключэнні ў План выпрабаванняў сродкаў аховы раслін і угнаенняў
31.03.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 27 сакавіка 2025 года
17.03.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 лютага па 13 сакавіка 2025 года
03.03.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 лютага 2025 года
24.02.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лютага 2025 года
17.02.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 13 лютага 2025 года
10.02.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 студзеня па 6 лютага 2025 года
30.01.2025
Аб забароне абыходжання са сродкамі аховы раслін у рознічным гандлі
27.01.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 студзеня 2025 года
20.01.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 3 па 16 студзеня 2025 года
16.01.2025
Адзіны дзень інфармавання
08.01.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 31 снежня 2024 года