Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 кастрычніка 2025 года
За перыяд з 17 па 23 кастрычніка 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у насенні растаропшы харчовай;
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) – 3 выпадкі ў таматах свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых і 2 выпадкі ў перцах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) - каранцінны від квітнеючых раслін сямейства Астравых (Asteraceae). Гэта аднагадовая травяністая расліна, характарызуецца магутнай стрыжневай каранёвай сістэмай і густой надземнай зялёнай масай, звычайна да 2 м у вышыню. Жорсткія сцеблы маюць дравяністую аснову. Большасць лісця размешчаны супратыўна, растуць на хвосціках даўжынёй у некалькі сантыметраў, жалезістыя і шурпатыя па тэкстуры. Від аднадомны. Плод - сямянка авальнай формы, з рабрыстай паверхняй, зелянавата-бурага або чорна-карычневага колеру. Амброзія добра вядома, як шкоднае пустазелле, і ў сваім натуральным арэале, так і ў раёнах, дзе яна з'яўляецца завезеным відам. Расліна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Для чалавека A. trifida уяўляе небяспеку, выклікаючы алергічныя рэакцыі. Пустазелле распаўсюджваецца на новае месцапражыванне людзьмі, жывёламі, тэхнікай або праточнай вадой.
27.10.2025
Іншыя навіны
04.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 па 31 кастрычніка 2024 года
28.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 кастрычніка 2024 года
21.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 кастрычніка 2024 года
14.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 кастрычніка 2024 года
07.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 года
23.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 19 верасня 2024 года
09.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 жніўня па 5 верасня 2024 года
02.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 жніўня 2024 года
26.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў у тэрмін з 16 па 22 жніўня 2024 года
19.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 02 па 15 жніўня 2024 года
05.08.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 ліпеня па 1 жніўня 2024 года
29.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 ліпеня 2024 года
22.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 ліпеня 2024 года
15.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 ліпеня 2024 года
08.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 чэрвеня па 04 ліпеня 2024 года
01.07.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 чэрвеня 2024 года
24.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 чэрвеня 2024 года
17.06.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 чэрвеня 2024 года









