Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 красавіка 2026 года
За перыяд з 17 па 30 красавіка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на салаце свежым і 1 выпадак на трускаўцы свежай;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 2 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм;
– чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 2 выпадкі у шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (ToBRFV) з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для вытворцаў таматаў і перцаў, асноўных раслін-гаспадароў. Эканамічныя страты ў выніку заражэння вірусам звязаны з прыгнётам расліны-гаспадара, зніжэннем ураджайнасці і таварных якасцяў пладоў тамата і перцу, так за 4 месяцы вегетацыі заражаных раслін іх ураджайнасць зніжаецца да 50 %. Сімптомы праяўлення ToBRFV на раслінах: хлароз, мазаічны малюнак і плямістасць, якая часцей за ўсе назіраецца на маладых лісціках і бакавых парастках. Таксама адзначаюць уздзьмутасць і дэфармацыю ў выглядзе звужэння ліставой пласцінкі. Пры моцным паражэннi адбываецца завяданне, а потым пажаўценне і гібель раслiны. Галоўным шляхам распаўсюджвання ToBRFV на вялiкiя адлегласці з'яўляецца насенне, дзе інфекцыя захоўваецца некалькіх гадоў. З заражанага насення патаген інфікуе маладыя праросткі і перадаецца ў час пікіравання ці прышчэпа, г.зн. на ўсіх этапах фарміравання раслін да iх пасадкі на пастаяннае месца вегетацыі. Далей ад расліны да расліны вірус эфектыўна перадаецца механічна пры доглядавых працах, г.зн. падвязванне, выдаленне ліста, збор пладоў і інш. У выпадку апрацоўкі таматаў і перцаў на гідрапоніцы вірус распаўсюджвання з пажыўным растворам, аднак дадзеная крыніца інфекцыі меней значная ў параўнанні з механічнай перадачай віруса.
4.05.2026
Іншыя навіны
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»
22.07.2022
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.
06.07.2022
Аб змене некаторых пастаноў у галіне насенняводства
27.06.2022
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін
06.06.2022
Аб правядзенні навучання спецыялістаў у галіне насенняводства
12.05.2022
Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне насенняводства
03.02.2022
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне нагляднай дзейнасці
01.02.2022
Увага! Атэстацыя вытворцаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін
27.12.2021
Увага!!! Новы нарматыўны прававы акт у галіне насенняводства
17.11.2021
Увазе ўсих суб'ектаў насенняводства!
08.11.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
Увага!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага!!! Пчолы!









