Навіны
Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 жніўня 2026 года

За перыяд з 21 па 27 жніўня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiды каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:

– усходняя пладажорка (Grapholita molesta (Busck) - 1 выпадак у нектарынах свежых;

бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 2 выпадка ў нектарынах і ў сліве свежых;

бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур (Acidovorax citrulli (Shaad et.al.) – 1 выпадак у гарбузах свежых;

амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у шроце соевым.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Усходняя пладажорка з'яўляецца адным з асабліва небяспечных каранцінных шкоднікаў саду, пашкоджваючы персік, абрыкос, чарэшню, сліву, грушу, яблыню, айву, міндаль, глог, кізільнік. Найбольшая шкода адзначана на персіках і нектарынах. Шкодзяць гусеніцы. У выніку іх харчавання назіраюцца завяданне верхавінных лісцяў на пашкоджаных пабегах, вылучэнні камедзі, наяўнасць свідравой мукі, характэрныя хады ў пладах. У асобныя гады Grapholita molesta можа пашкоджваць 12,2-18,4% пабегаў пладовых культур і 25,0-38,2% іх пладоў. Страты ўраджаю ад шкодніка дасягаюць 50 працэнтаў. Распаўсюджваецца шкоднік у стадыі гусеніцы з пладамі, саджанцамі і тронкамі, размяшчаючыся ў шчыльным кокане пад карой, галінкамі, у расколінах штамба. Матылёк здольны здзяйсняць невялікія міграцыйныя пералёты ў пошуках кармавых раслін (самкі на 30-50 м, самцы ў пошуках самак - 250-300 м).





31.08.2026

Іншыя навіны

21.09.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 верасня 2026 года

14.09.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 жніўня па 10 верасня 2026 года

14.09.2026
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў

04.09.2026
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне насенняводства і аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару суб'ектаў гаспадарання за першае паўгоддзе 2026 года

02.09.2026
УВАГА!!! Унесены змяненні ў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сферы насенняводства сельскагаспадарчых раслін.

28.08.2026
Аб парушэннях заканадаўства ў галіне каранціну раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару

24.08.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 жніўня 2026 года

17.08.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 13 жніўня 2026 года

13.08.2026
Увага! Прызнаны страціўшым сілу загад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2004 г. № 305 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб правядзенні дэманстрацыйных доследаў па прымяненню пестыцыдаў»

10.08.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 ліпеня па 6 жніўня 2026 года

27.07.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 ліпеня 2026 года

20.07.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 ліпеня 2026 года

13.07.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 9 ліпеня 2026 года

06.07.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 2026 года

29.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 чэрвеня 2026 года

22.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 чэрвеня 2026 года

15.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 чэрвеня 2026 года

08.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 мая па 4 чэрвеня 2026 года

01.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 мая 2026 года


Навіны 1 - 20 из 212
Страницы:

Зварот да спісу