Аб уступленні ў сілу змянення ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку патаннення насення сельскагаспадарчых раслін"
Да ўвагі ўсіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці зацікаўленых у патанненні часткі кошту рэалізаваных аб'ёмаў арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін.
З 21 лістапада 2019 года ўступіла ў сілу змяненне ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку патаннення насення сельскагаспадарчых раслін» .
Істотная перамена праведзена ў дачыненні да праверкі звестак, якiя ўтрымлiваюцца ў даведцы аб рэалізацыі насення сельскагаспадарчых раслін, на адпаведнасць патрабаванням, названым у пунктах 4 і 5 Інструкцыі, і будзе ажыццяўляцца тэрытарыяльнай арганізацыяй дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін». Дакладнасць звестак пацвярджаецца подпісам службовай асобы і пячаткай дзяржаўнай установы.
З тэкстам пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 можна азнаёміцца тут.
Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству.
26.11.2019
Іншыя навіны
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
02.12.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2019 года
27.11.2019
Бульба - хлебу падпора!
25.11.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 21 лістапада 2019 года
26.06.2019
УВАГА! НЕБЯСПЕЧНЫ КАРАНЦІННЫ ШКОДНІК - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!