Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза
Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" паведамляе, што рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 8 жніўня 2019 года № 74 "Аб унясенні змяненняў у некаторыя рашэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі" зацверджаны змяненні ў адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб'ектаў на мытнай тэрыторыі і на мытнай мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза, і ў Адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Найбольш істотным змяненнем паводле гэтага рашэння з'яўляецца дапаўненне Адзінага пераліку каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза новым каранцінным аб'ектам - карлікавая галавешка пшаніцы (Tilletia controversa Kuhn), а таксама спецыяльных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў, што прад'яўляюцца да збожжа пшаніцы, месліна, трыцікале (коды ТН ЗЭД ЕАЭС 1001 19 000 0, 1001 99 000 0, 1008 60 000 0), патрабаваннем аб паходжанні з зон і (або) месцаў вытворчасці, свабодных ад названага шкоднага арганізма.
Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 8 жніўня 2019 года № 74 уступіць у сілу 12 верасня 2019 года. З яго тэкстам можна азнаёміцца на прававым партале Еўразійскага эканамічнага саюза (https://docs.eaeunion.org/docs/ru-ru/01422750/cncd_13082019_74).
2.09.2019
Іншыя навіны
20.12.2025
Пасяджэнне Савета па рэгістрацыі сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў
18.12.2025
У Беларусі стартаваў праект «Кожная пятніца — роднае, сваё»
15.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 снежня 2025 года
08.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 лістапада па 4 снежня 2025 года
01.12.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 лістапада 2025 года
27.11.2025
Аб унясенні змянення ў Пералік падкаранціннай прадукцыі
26.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лістапада 2025 года
11.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 кастрычніка па 6 лiстапада 2025 года
03.11.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 па 30 кастрычніка 2025 года
27.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 кастрычніка 2025 года
20.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 кастрычніка 2025 года
13.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 03 па 09 кастрычніка 2025 года
06.10.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 верасня па 2 кастрычніка 2025 года
22.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 19 верасня 2025 года
15.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 5 па 11 верасня 2025 года
08.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 жніўня па 4 верасня 2025 года
01.09.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 жніўня 2025 года









