
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза
Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" паведамляе, што рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 8 жніўня 2019 года № 74 "Аб унясенні змяненняў у некаторыя рашэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі" зацверджаны змяненні ў адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб'ектаў на мытнай тэрыторыі і на мытнай мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза, і ў Адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Найбольш істотным змяненнем паводле гэтага рашэння з'яўляецца дапаўненне Адзінага пераліку каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза новым каранцінным аб'ектам - карлікавая галавешка пшаніцы (Tilletia controversa Kuhn), а таксама спецыяльных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў, што прад'яўляюцца да збожжа пшаніцы, месліна, трыцікале (коды ТН ЗЭД ЕАЭС 1001 19 000 0, 1001 99 000 0, 1008 60 000 0), патрабаваннем аб паходжанні з зон і (або) месцаў вытворчасці, свабодных ад названага шкоднага арганізма.
Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 8 жніўня 2019 года № 74 уступіць у сілу 12 верасня 2019 года. З яго тэкстам можна азнаёміцца на прававым партале Еўразійскага эканамічнага саюза (https://docs.eaeunion.org/docs/ru-ru/01422750/cncd_13082019_74).
2.09.2019
Іншыя навіны
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!
26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!