



![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |






НАМЕСНІК НАЧАЛЬНІКА АДДЗЕЛА - ДЗЯРЖАЎНЫ ІНСПЕКТАР:






ВЯДУЧЫЯ АГРАНОМЫ АДДЗЕЛА-ДЗЯРЖАЎНЫЯ ІНСПЕКТАРЫ:



















ФУНКЦЫІ АДДЗЕЛА
У парадку, устаноўленым заканадаўствам, аддзел выконвае наступныя асноўныя функцыі:
- ажыццяўляе нагляд у галіне насенняводства;
- праводзіць мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару;
- праводзіць маніторынг;
- ажыццяўляе збор, апрацоўку і аналіз аператыўнай інфармацыі па пытаннях насенняводства, наяўнасці і якасці насення сельскагаспадарчых раслін (збожжавых, зернебабовых, крупяных, крыжакветных, алейных раслін, лёну-даўгунцу, лёну-алейнага, цукровых буракоў, пладовых і ягадных раслін);
- складае гадавую і вынiковую справаздачы аб колькасці і якасці высеянага насення сельскагаспадарчых раслін;
- ажыццяўляе адбор пробаў для вызначэння пасяўных якасцяў насення пладовых і ягадных сельскагаспадарчых раслін;
- выдае пасведчанні аб якасці насення пладовых і ягадных сельскагаспадарчых раслін;
- праводзіць апрабацыю пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін (збожжавых, зернебабовых, крупяных, крыжакветных, алейных раслін, лёну-даўгунцу, лёну-алейнага, цукровых буракоў, пладовых і ягадных раслін) з выдачай акту апрабацыі;
- удзельнічае ў падрыхтоўцы і правядзенні нарад, мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў тэрытарыяльных арганізацый Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін у галінах па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
- разглядае, у тым ліку сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі, звароты грамадзян (прапановы, заявы, скаргі), у тым ліку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
- складае пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне заканадаўства аб насенняводстве.