Электронная версія «Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»
Інфармуем, што на афіцыйным сайце Інспекцыі размешчана электронная версія «Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», якая абнаўляецца і дапаўняецца штотыдзень. Дадзены дакумент змяшчае інфармацыю аб зарэгістраваных сродках аховы раслін і ўгнаеннях, якія ўключаны ў друкаванае выданне Дзяржаўнага рэестра, выдадзенае ў 2020 годзе, і ў Дапаўненні да яго ад 16.12.2020 і 04.03.2021.
Таксама ў электронную версію Дзяржаўнага рэестра ўключаюцца звесткі аб сродках аховы раслін і угнаенняў, у якіх скончыўся тэрмін дзяржаўнай рэгістрацыі, аб прэпаратах, якія прайшлі працэдуру перарэгістрацыі, зарэгістраваных для фасавання і т. д.
Пасля пасяджэнняў Савета па рэгістрацыі сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў на сайце Інспекцыі будуць размяшчацца Дапаўненні да Дзяржаўнага рэестра і адначасова новыя звесткі аб зарэгістраваных сродках аховы раслін і ўгнаеннях будуць уключацца ў электронную версію Дзяржаўнага рэестра.
Інспекцыя па ахове раслін
27.04.2021
Іншыя навіны
16.10.2023
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года
12.09.2023
Дэсiкацiя кукурузы
28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023
10.07.2023
Увазе заяўнікаў!
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін