Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
На большай частцы тэрыторыі Рэспублікі з 18 чэрвеня сіноптыкі прагназуюць павышэнне тэмпературы паветра ў дзённыя гадзіны да + 33С.
Павелічэнне тэмпературы паветра садзейнічаюць шматлікаму распаўсюджванню шкоднікаў сельскагаспадарчых культур, таму неабходна рэгулярна адсочваць фітасанітарную сітуацыю ў пасевах.
У бягучы час працягваюцца ахоўныя мерапрыемствы па барацьбе з шкоднымі арганізмамі ў пасевах яравога рапсу, кукурузы, цукровых буракоў, агароднінных культур.
Аптымальныя ўмовы для правядзення ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых культур - гэта вільготнасць паветра не менш за 60%, тэмпература паветра не больш за 25 С, хуткасць ветру не больш за 2 м/с. Як правіла такія ідэальныя ўмовы сустракаюцца рэдка.
Выбар часу для ўнясення прэпаратаў з'яўляецца важным рашэннем. Можна атрымаць розную эфектыўнасць апрацовак ў ранішнія, дзенныя і начныя гадзіны.
Для атрымання высокай эфектыўнасці прэпарат павінен знаходзіцца на расліне каля 1-3 гадзін пакуль тэмпература паветра не падвысіцца да 27-28С, пры якой рэкамендавана спыніць апырсквання.
Кожны прэпарат мае свой дыяпазон тэмпературы навакольнага асяроддзя пры якім магчыма атрымаць найлепшы вынік пры ўжыванні. Пры планаванні ахоўных мерапрыемстваў аграному па ахове раслін важна ўлічваць гэты фактар, так як ад гэтага залежыць эфектыўнасць і бяспека сродкаў аховы раслін.
Таму, прымяненне прэпаратаў павінна ажыццяўляцца пры рэалізацыі мерапрыемстваў па ахове раслін у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў, іншых абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў і з захаваннем рэкамендацый па ўжыванні сродкаў аховыы раслін, а таксама з улікам патрабаванняў, устаноўленых заканадаўчымі актамі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Інспекцыя па ахове раслін
18.06.2021
Іншыя навіны
18.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 сакавіка 2024 года
11.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 07 сакавіка 2024 года
04.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 лютага 2024 года
26.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 лютага 2024 года
23.02.2024
Са Святам!
19.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 9 па 15 лютага 2024 года
12.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 8 лютага 2024 года
05.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года
29.01.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 студзеня 2024 года