Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года


     За перыяд з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ў імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінны аб'ектаў у 16 выпадках выяўлення:
амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 10 выпадкаў: 6 выпадакаў выяўлення ў соевых бабах (132,0 т), 3 выпадка – ў насеннi рапса харчовага (66,14 т) i 1 выпадак – у насеннi сланечніка харчовага (20,0 т);
чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 4 выпадка ў соевым шроце (213,0 т);
вірус мазаікі пэпіна (Pepino mosaic virus) – 2 выпадка ў свежых таматах чэры (0,979 т).
     Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
    Даведкава: Амброзія палыналістая – каранцінная пустазельная расліна, якая сустракаецца на лугах i пашах. У вялiкай колькасцi расце на збоччах чыгуначных, шашэйных і грунтовых дарог, па берагах рэк і сажалак, у садах, вінаградніках, на сенажацях, пашах, полеахоўных лясных гонях, на пустках і іншых няворных землях, на вуліцах і на прысядзібных пляцоўках. Расліна высушвае глебу, пагаршае яе ўрадлівасць, прыгнятае культурныя расліны на пасевах. На лугах і пашах выцясняе злакавыя і бабовыя расліны, зніжае кармавую якасць сена (з прычыны ўтрымання ў лісцях горкіх эфірных алеяў жывёла іх не паядае). Пылок амброзіі палыналістай з’яўляецца алергенам. У новыя рэгiены яе насенне можа быць занесена з насеннем, харчовым і фуражным збожжам, расадай i iншай падкаранцiннай прадукцыяй. Натуральнае шыранне адбываецца з вадой, ветрам, птушкамі, з коламі транспартных сродкаў і інш.






16.10.2023

Іншыя навіны

28.07.2021
Увага! Пчолы!

19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.

29.06.2021
УВАГА! Заключная апрацоўка азімага рапсу

29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб

18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме

21.05.2021
Дадатак да дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволенных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

17.05.2021
Электронная версія «Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»

07.05.2021
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў

27.04.2021
Электронная версія «Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»

18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін


Навіны 91 - 100 из 130
Страницы:

Зварот да спісу