Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года
За перыяд з 29 верасня па 12 кастрычнiка 2023 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ў імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінны аб'ектаў у 16 выпадках выяўлення:
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 10 выпадкаў: 6 выпадакаў выяўлення ў соевых бабах (132,0 т), 3 выпадка – ў насеннi рапса харчовага (66,14 т) i 1 выпадак – у насеннi сланечніка харчовага (20,0 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 4 выпадка ў соевым шроце (213,0 т);
– вірус мазаікі пэпіна (Pepino mosaic virus) – 2 выпадка ў свежых таматах чэры (0,979 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведкава: Амброзія палыналістая – каранцінная пустазельная расліна, якая сустракаецца на лугах i пашах. У вялiкай колькасцi расце на збоччах чыгуначных, шашэйных і грунтовых дарог, па берагах рэк і сажалак, у садах, вінаградніках, на сенажацях, пашах, полеахоўных лясных гонях, на пустках і іншых няворных землях, на вуліцах і на прысядзібных пляцоўках. Расліна высушвае глебу, пагаршае яе ўрадлівасць, прыгнятае культурныя расліны на пасевах. На лугах і пашах выцясняе злакавыя і бабовыя расліны, зніжае кармавую якасць сена (з прычыны ўтрымання ў лісцях горкіх эфірных алеяў жывёла іх не паядае). Пылок амброзіі палыналістай з’яўляецца алергенам. У новыя рэгiены яе насенне можа быць занесена з насеннем, харчовым і фуражным збожжам, расадай i iншай падкаранцiннай прадукцыяй. Натуральнае шыранне адбываецца з вадой, ветрам, птушкамі, з коламі транспартных сродкаў і інш.
16.10.2023
Іншыя навіны
11.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 06 лістапада 2024 года
04.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 па 31 кастрычніка 2024 года
28.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 кастрычніка 2024 года
21.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 кастрычніка 2024 года
14.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 кастрычніка 2024 года
07.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 года
23.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 19 верасня 2024 года
09.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 жніўня па 5 верасня 2024 года
02.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 жніўня 2024 года