XII пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў СНД
Пад старшынствам Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін», 5 снежня 2023 года ў г. Мінску ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі адбылося XII пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
У пасяджэнні Каардынацыйнага савета прынялі ўдзел нацыянальныя арганізацыі па каранціне і ахове раслін Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Туркменістан і Рэспублікі Узбекістан. Таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД, Сакратарыята Каардынацыйнага савета СНД, Харчовай і Сельскагаспадарчай Арганізацыі ААН (ФАО) і Еўрапейскай і Міжземнаморскай арганізацыі каранціне і ахове раслін (ЕОКЗР).
На пасяджэнні абмяркоўваліся актуальныя пытанні каранціна раслін. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням каранціннага фітасанітарнага стану тэрыторыі дзяржаў-удзельнікаў СНД, вынікам дзейнасці Рабочай групы па пытаннях узаемнага прызнання методык па выяўленні і ідэнтыфікацыі каранцінных аб'ектаў пры ўзаемным гандлі дзяржаў-удзельнікаў СНД, практыкі па прымяненні мер у сферы каранціну раслін адносна рэгуляваных некаранцінных шкодных арганізмаў, перспектывам нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы каранціну раслін.
Чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў СНД пройдзе ў 2024 годзе пад старшынствам Расійскай Федэрацыі.
06.12.2023
Іншыя навіны
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год
22.12.2022
Наведванне вытворчага комплексу па выпуску хімічных сродкаў аховы раслін ЗАТ «Аўгуст-Бел»
02.12.2022
Аб устанаўленні форм дакументаў у галіне насенняводства
09.09.2022
Тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб патрабаваннях да мінеральных угнаенняў»