Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 9 па 15 лютага 2024 года

    За перыяд з 9 па 15 лютага 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 10 выпадках выяўлення:

    – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 6 выпадкаў у насенні сланечніка харчовага (169,02 т);

    – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым (109,32 т);

    – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадкі у таматах свежых (10,085 т) і таматах свежых черрі на галінцы (0,35 т).

    Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Даведка: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (ToBRFV) - адносна новы для навукі вірус, які прадстаўляе пагрозу ўраджаю таматаў і перцаў, страты гэтай гародніны пры яго масавым развіцці могуць дасягаць 80%. Асноўнымі прыкметамі ToBRFV з'яўляюцца: мазаічны малюнак, які з`яўляецца на самым маладым лісці верхавіны і пабегах, у некаторых выпадках можна ўбачыць звужанае лісце; на сцеблях з`яўляюцца некратычныя палосы; на пладах - кропкі і жоўтыя плямы, якія з часам могуць стаць карычневымі. Часам назіраецца дэфармацыя раслін. Сімптомы на раслінах развіваюцца на працягу 12-18 дзён пасля заражэння. Вірус ToBRFV можа патрапіць у цяпліцы з насеннем (ён выяўляецца ў абалонцы насення і на іх паверхні) і далей лёгка перадавацца праз заражаныя прылады, рукі, адзенне, глебу і непасрэдна ад расліны да расліны, а таксама апыляльнікамі (пчолы, чмялі) і шкоднікамі (трыпсы, белакрылкі). Таму суб'ектам гаспадарання, якія займаюцца вырошчваннем таматаў і перцаў, рэкамендуецца набываць насенне і пасадачны матэрыял, прааналізаваны на адсутнасць віруса, і прымаць меры па выкананні комплексу фітасанітарных мерапрыемстваў па недапушчэнні яго пранікнення і распаўсюджвання.






19.02.2024

Іншыя навіны

11.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 06 лістапада 2024 года

04.11.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 25 па 31 кастрычніка 2024 года

28.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 18 па 24 кастрычніка 2024 года

21.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 кастрычніка 2024 года

14.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 04 па 10 кастрычніка 2024 года

07.10.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 года

23.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 06 па 19 верасня 2024 года

12.09.2024
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

09.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 30 жніўня па 5 верасня 2024 года

02.09.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 жніўня 2024 года


Навіны 11 - 20 из 152
Страницы:

Зварот да спісу