Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 сакавіка 2024 года
За перыяд з 08 па 14 сакавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 13 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на хрызантэмах зрэзаных (80 шт.);
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 4 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм (400 шт.);
– вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 4 выпадкі у таматах свежых (42,163 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых (4,66 т);
– вірус плямістага завядання таматаў (Tomato spotted wilt virus) - 1 выпадак на перцы свежым (1,0 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Вірус плямістага завядання пладоў тамата адно з небяспечных захворванняў таматаў, шырока распаўсюджанае ў зоне вырошчвання гэтай культуры ў адкрытым грунце. Вірус засяляе шырокі спектр сельскагаспадарчых (тытунь, фасоля, бабы, салата, бульба, перац салодкі, цыбуля, лубін, бурак, соя, гарбуз, часнык), дэкаратыўных (георгіна, астра, гербера, пеларгонія, гладыёлус) і пустазельных (каля 700 відаў) раслін. Сімптомы віруса выяўляюцца ў выглядзе хлоратычнай і некратычнай кальцавой плямістасці, сістэмнага завядання, ападзенне кветак, мазаікі, крапчатасці, лінейных малюнкаў, дэфармацыі ліставых пласцінак і пажаўценне жылак лісця. Эканамічную шкоду ў выніку паражыння прамысловых пасадак тамата дадзеным вірусам ацэньваюць у 80-100 млн даляраў у год за кошт выбракоўкі пладоў. Распаўсюджванне захворвання вызначаецца ў першую чаргу наяўнасцю прыродных ачагоў віруса і колькасцю вірафорных асобін трыпсаў, што ў значнай ступені залежыць ад экалагічных фактараў.
18.03.2024
Іншыя навіны
11.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 07 сакавіка 2024 года
04.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 лютага 2024 года
26.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 лютага 2024 года
23.02.2024
Са Святам!
19.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 9 па 15 лютага 2024 года
12.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 8 лютага 2024 года
05.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 01 лютага 2024 года